Дразды – Лазня Словы
Словы: Людміла Запрудская
Музыка: Віталь Карпанаў
А на вёсцы ціхі вечар,
Села сонейка ў лясок.
Па-над лазняй каля рэчкі
Ўецца дым, як матылёк.
Да суседзяў пайшла жонка,
Часаць будуць языкі,
Я ж за пляшку самагонкі
І да лазні напрамкі.
Даставай сусед закуску,
Пакаштуем хлебную.
Нам з табой перазагрузка
Ўжо даўно патрэбная.
Раз на тыдзень абнуліцца,
Лазня, венічак, сябры.
Як нанова нарадзіцца,
Лёгкай пары, спадары!!!
Цішыня, а з неба зоркі
Так і сыплюцца ў траву.
Мне не трэба пляж заморскі,
Я і дома адпачну.
Зіхаціць рака, як срэбра,
Жабы квакаюць ў запой.
Што для шчасця болей трэба?
Ну давай шчэ па адной!
Даставай сусед закуску,
Пакаштуем хлебную.
Нам з табой перазагрузка
Ўжо даўно патрэбная.
Раз на тыдзень абнуліцца,
Лазня, венічак, сябры.
Як нанова нарадзіцца,
Лёгкай пары, спадары!!!
Між аблокаў месяц тонкі
Белым човенам плыве,
Разумею,што ўжо жонка
Абшукалася мяне.
Аж дасюль даносіць вецер
Яе звонкі галасок,
Налівай яшчэ па трэцяй
І да любай пад бачок
Даставай сусед закуску,
Пакаштуем хлебную.
Нам з табой перазагрузка
Ўжо даўно патрэбная.
Раз на тыдзень абнуліцца,
Лазня, венічак, сябры.
Як нанова нарадзіцца,
Лёгкай пары, спадары!!!